Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўнесьлі зьмены ў Правілы дарожнага руху


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пра навацыі расказаў на прэс-канфэрэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры начальнік галоўнага ўпраўленьня ДАІ Дзьмітры Ротчанкаў.

Абнаўленьні ўводзяцца ад 1 верасьня.

Што зьмяняецца ў ПДР?

  • Садаводчыя таварыствы будуць лічыцца жылой зонай. Пешыя і раварысты будуць мець прыярытэт, аднак ім забаронена знарок замінаць руху аўтамабіляў.
  • Дазволены рух мотаблёкаў. Ім можна рухацца ў сьветлую пару на дарогах з дапушчальнай хуткасьцю руху да 90 км/г. Рухацца можна толькі на ўзбочыне, а калі яе няма — не далей за 1 м ад краю праезнай часткі.
  • Дазваляюцца танаваньне, фіранкі ці плёнка на задняй шыбе і задніх бакавых. Абмежаваньня на прапушчальнасьць сьвятла няма.
  • У зімовы пэрыяд забараняецца язда на ўсесэзонных шынах.


Дзьмітры Ротчанкаў асобна папярэдзіў кіроўцаў, што танаваньне дапускаецца толькі на задняй шыбе і задніх бакавых.

«Хачу папярэдзіць усіх кіроўцаў: нароўні з гэтым дазволам ДАІ будзе вельмі пільна зважаць для спыненьня правапарушэньняў, калі кіроўцы наносяць плёначныя пакрыцьці на пярэднюю шыбу аўтамабіля. У такім выпадку гэта парушэньне правілаў дарожнага руху. Адказнасьць за гэта прадугледжана. Мы будзем займаць зараз больш прынцыповую і жорсткую пазыцыю ў гэтым пытаньні».


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG