Дата дня
5 жніўня 1864 году ў Варшаўскай цытадэлі павешаны Рамуальд Траўгут, генэрал, камандзір Кобрынскага паўстанцкага атраду, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году. Сёньня ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне, дзе ён вучыўся ў гімназіі, герою пастаўлены помнік
Таксама ў гэты дзень
1506 — Клецкая бітва. Пад Клецкам сышліся 7-тысячнае войска Вялікага Княства Літоўскага і 12-тысячная армія татараў. Літвінамі кіраваў Міхал Глінскі. У выніку бліскучае перамогі амаль усё татарскае войска зьнішчылі і вызвалілі з палону 40 тысячаў землякоў, якіх татары гналі ў Крым
1772 — Адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстра-Вугоршчынай.
1917 — на 1-й сэсіі Беларускай цэнтральнай рады было вызначана, што ўсе вайскоўцы-беларусы мусяць насіць бел-чырвона-белую стужку як дадатковы знак адрозьненьня
1918 — бел-чырвона-белы сьцяг быў зацьверджаны Дзяржаўным сьцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.
1940 — Латвія ўключаная ў склад СССР.
2018 — паміж вёскамі Малое Вольжава і Мохавічы ў Лідзкім раёне адбылося ганаровае адкрыцьцёпомніку паўстанцам 1863 году
У гэты дзень нарадзіліся
1461 — Аляксандар Ягелёнчык, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.
1753 — Лаўрын Гуцэвіч, архітэктар, аўтар архітэктурных шэдэўраў у Вільні і на Віленшчыне
1816 — Геранім Страйноўскі, асьветнік, праўнік, рэлігійны дзяяч. Рэктар Галоўнай школы ВКЛ, якую ператварыў ува ўнівэрсытэт. Віленскі біскуп
1850 — Гі дэ Мапасан, францускі пісьменьнік.
1924 — Аркадзь Жураўскі, мовазнавец, доктар філялягічных навук, прафэсар
1930 — Ніл Армстранг, амэрыканскі астранаўт, першы чалавек, які ступіў на Месяц.
1947 — Віталь Скалабан, гісторык, літаратар, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.
Віталь Скалабан
1947 — Віктар Маркавец, мастак, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.
Віктар Маркавец. «Свята ў Докшыцах»
1958 — Уладзімер Макей, дзяржаўны дзяяч РБ і дыплямат, 7-ы міністар замежных справаў (2012-2022)
1962 — Юлія Чарняўская, культуроляг, пісьменьніца, палітычная зьняволеная
У памяці
1816 — Тамаш Ваўжэцкі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, пасьля таго, як Тадэвуш Касьцюшка патрапіў у палон, узначаліў паўстаньне 1794 году
1863 — у двары Менскае турмы быў расстраляны Ян Жмачынскі, паўстанец Каліноўскага. Гэта да ягоных ног кінула кветкі праз закратаванае вакно камэры Каміла Дунін-Марцінкевіч, арыштаваная за ўдзел у паўстаньні дачка беларускага драматурга.
1864 — у Варшаўскай цытадэлі павешаны Рамуальд Траўгут, генэрал, камандзір Кобрынскага паўстанцкага атраду, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году. Сёньня ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне, дзе ён вучыўся ў гімназіі, герою пастаўлены помнік
1895 — Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст, адзін з родапачынальнікаў марксізму.
1908 — у Парыжы памёр Валеры Ўрублеўскі, дзеяч польскага і міжнароднага рэвалюцыйнага руху, удзельнік паўстаньня 1863-1964 гадоў і Парыскай камуны 1871 году.
Пётра Сергіевіч . Кастусь Каліноўскі і Валеры Ўрублеўскі робяць агляд паўстанцаў
1941 — загінуў на фронце Алесь Пруднікаў, паэт, вязень ГУЛАГу
2001— Вячаслаў Адамчык, пісьменьнік.
Ніна Глобус і Вячаслаў Адамчык. Менск, 1986. Фота Алены Адамчык. Зь сямейнага архіву Адамчыкаў