Даты дня
6 жніўня 1965 году нарадзіўся Алесь Пушкін, беларускі мастак, палітвязень. Пушкін нарадзіўся ў вёсцы Бобр Крупскага раёну Менскай вобласьці, дзе і жыў да арышту ў 2021 годзе.
У 2022 годзе мастаку прысудзілі 5 гадоў турмы за партрэт антысавецкага падпольніка Аўгена Жыхара. У ліпені 2023 году Алесь Пушкін памёр у горадзенскім шпіталі, куды яго прывезьлі непрытомнага пад канвоем з турмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кім быў Алесь Пушкін, беларускі мастак, які памёр у зьняволеньніТаксама ў гэты дзень
1409 — вялікі магістар Тэўтонскага Ордэну Ульрых фон Юнгінген абвясьціў вайну Вялікаму Княству Літоўскаму і Польскаму Каралеўству.
1517 — у Празе Францішак Скарына выдаў сваю першую кнігу, «Псалтыр». 6 жніўня — Дзень беларускага друку
1806 — імпэратар Франц II Габсбург, пасьля перамогі Напалеона ў бітве пад Аўстэрліцам, адмовіўся ад нямецкай кароны, такім чынам паклаўшы канец Сьвятой Рымскай імпэрыі.
1945 — першы ў гісторыі выпадак ужываньня атамнай зброі — бамбаваньне амэрыканцамі гораду Хіросіма ў Японіі.
Атамны «грыб» над Хірасімай пасьля выбуху, 6 жніўня 1945 г.
У гэты дзень нарадзіліся
1840 — Альгерд Абуховіч, беларускі паэт і перакладчык.
1884 — Яўген Хлябцэвіч, беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнавец, бібліёграф, літаратуразнавец.
1903 — Барыс Платонаў, актор, педагог, народны артыст Беларусі, народны артыст СССР.
1928 — Эндзі Ўоргал, выбітны прадстаўнік поп-арту і сучаснай культуры.
Эндзі Ўоргал
1957 — Мікалай Пінігін, беларускі рэжысэр.
Мікалай Пінігін
У памяці
1660 — Дыега Вэляскес, гішпанскі мастак, адзін з найвялікшых прадстаўнікоў гішпанскага Залатога веку.
1877 — Іван Насовіч, беларускі мовазнавец, лексыкограф, фальклярыст, этнограф.
1994 — памёр беларускі пісьменьнік, сцэнарыст Алесь Асіпенка.