Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зацьвердзілі правілы акругленьня падаткаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У краіне афіцыйна зацьвердзілі новы парадак акругленьня сумаў падаткаў, штрафаў, пеняў і збораў для фізычных асобаў. Адпаведную пастанову Міністэрства падаткаў і збораў (МПЗ) ужо апублікавала на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале.

З 2025 году дробавыя сумы будуць акругляцца паводле стандартных правілаў:

  • калі дробавая частка меншая за 0,5 капейкі — акругляецца ў меншы бок;
  • калі 0,5 капейкі і больш — акругляецца ў большы.

Напрыклад, 12,344 рубля стане 12,34 рубля, а 12,345 — ужо 12,35 рубля. Новыя правілы набываюць моц адразу па афіцыйным апублікаваньні.

Намесьнік міністра падаткаў і збораў Уладзімер Муквіч расказаў, якія схемы ўхіленьня ад падаткаў найбольш распаўсюджаныя:

  • утойваньне даходаў;
  • няпоўная выплата падатку на даданую вартасьць і падаходнага падатку;
  • неабгрунтаваныя выдаткі (напрыклад, «прыбіраньне сьнегу» летам);
  • раздрабненьне бізнэсу;
  • стварэньне фікцыйных юрыдычных асобаў;
  • увядзеньне неабгрунтаваных ільготаў.


Асаблівую ўвагу МПЗ надае такім сфэрам, як:

  • таксі і каршэрынг;
  • мэдычныя і рыелтарскія паслугі;
  • інтэрнэт;
  • гульнёвы бізнэс;
  • продаж алькаголю і тытуню.


Найбольш парушэньняў выяўляецца ў сфэры таксі, а за першыя чатыры месяцы 2025 году толькі ў гандлі ў сацыяльных сетках выяўлена 166 парушальнікаў з утойваньнем выручкі на суму 1,4 мільёна рублёў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG