У гэтыя дні ў польскай сталіцы пройдзе чацьвёртая канфэрэнцыя «Новая Беларусь», якую штогод ладзіць Офіс Сьвятланы Ціханоўскай. У суботу, 9 жніўня, у цэнтры Варшавы адбудзецца шэсьце і мітынг «Марш Свабоды» з нагоды пятай гадавіны выбараў 2020 года.
«Арганізатарамі і актыўнымі ўдзельнікамі выступаюць прадстаўнікі беларускай эміграцыі, якія падтрымліваюцца афіцыйнай Варшавай і вядомыя сваёй дэструктыўнай і правакацыйнай дзейнасьцю. Міністэрства зыходзіць з таго, што падобныя варожыя акцыі не спрыяюць аднаўленьню нармальнага дыялёгу паміж нашымі дзяржавамі і непасрэдна шкодзяць беларуска-польскім адносінам». – гаворыцца ў заяве МЗС.
У Міністэрства замежных спраў быў выкліканы Часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, якому ўручана адпаведная нота.
Летась канфэрэнцыя «Новая Беларусь» прайшла ў Вільні. На ёй палітыкі і актывісты абмяркоўвалі стрэтэгію дзеяньняў на 2025 год, пытаньне вызваленьня і рэабілітацыі палітвязьняў, праблемы добраахвотнікаў ва Ўкраіне, эканоміку, сацыяльныя пытаньні, пытаньні нацыянальнага адраджэньня.
Форум