Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Караль Наўроцкі склаў прысягу і афіцыйна заступіў на пасаду прэзыдэнта Польшчы


Караль Наўроцкі
Караль Наўроцкі

Наўроцкі перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у чэрвені 2025 году зь невялікай перавагай над прадстаўніком «Грамадзянскай плятформы» Рафалам Тшаскоўскім.

У сваім першым выступе ў польскім Сэйме пасьля афіцыйнага ўступленьня на пасаду палітык ня згадваў Беларусь, а засяродзіўся на праблемах, якія, на ягоную думку, існуюць у Польшчы. Ён адзначыў, што Польшча сёньня не выглядае так, як мае выглядаць.

«Сёньня Польшча ня йдзе шляхам да вяршэнства закону. Цяжка назваць краіну праўнай без законна абранага нацыянальнага пракурора, і дзе рэгулярна парушаецца артыкул Канстытуцыі, які абвяшчае, што ўлады павінны дзейнічаць у рамках закону».

Ён папярэдзіў іншых высокіх асобаў у дзяржаве, што ня дасьць згоды на працу судзьдзяў, якія «падрываюць канстытуцыйны і праўны лад Рэспублікі Польшча». Таксама ён паабяцаў не павышаць пэнсійны ўзрост і рабіць з Польшчы наймагутнейшую сілу NATO ў Эўропе.

Наўроцкі перамог з вынікам 50,89%, нанёсшы паразу ня толькі свайму канкурэнту, а і прэмʼер-міністру Дональду Туску, блізкаму саюзьніку Тшаскоўскага. Разам з тым ён умацаваў надзеі кансэрватыўнай партыі «Права і справядлівасьць» (ПіС), якая падтрымала Наўроцкага, вярнуцца да ўлады ў 2027 годзе — ці, магчыма, нават раней.

42-гадовы прэзыдэнт адрозьніваецца ад некаторых іншых эўраскептыкаў рэгіёну, такіх як Робэрт Фіца, прэмʼер-міністар Славаччыны, або Віктар Орбан, прэмʼер-міністар Вугоршчыны.

У адрозьненьне ад іх, Наўроцкі падтрымлівае дапамогу Ўкраіне ў вайне супраць уварваньня расейскіх войскаў. Але ён адкрыта заявіў, што выступае супраць сяброўства Ўкраіны ў NATO.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG