Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дрон зь Беларусі, які ўпаў у Літве, нёс выбухоўку


5 жніўня Генпракуратура Літвы паведаміла, што дрон, які заляцеў зь Беларусі, праляцеў над Вільняй і ўпаў на палігоне за сто кілямэтраў ад мяжы, меў 2 кг выбуховага зараду, перадае LRT.

Дрон заляцеў на досьвітку 28 ліпеня, а знайшлі яго 1 жніўня.

Паводле пракуратуры, гэта можа быць бесьпелётнік тыпу «Гербера» — аналягічны таму, што заляцеў у Літву зь Беларусі 10 ліпеня.

Зарад мог быць запраграмаваны як пастка — з адкладзенай дэтанацыяй. А 2 кг — дастаткова для таго, каб забіць чалавека, — сказаў LRT Арунас Кумпіс, які ваяваў ва Ўкраіне.

Але гэтым разам, верагодна, пры падзеньні дэтанатар зламаўся, таму выбуху не было.

Што папярэднічала

  • 28 ліпеня раніцай у Літву заляцеў неапазнаны дрон зь Беларусі. Яго заўважылі над Вільняй.
  • Паліцыя разаслала жыхарам Вільні sms-папярэджаньні з парадай пры выяўленьні бесьпілётніка трымацца ад яго далей і паведаміць на нумар тэрміновых службаў 112.
  • Дрон змаглі знайсьці толькі на пяты дзень пасьля інцыдэнту. Ён быў на вайсковым палігоне ў Гайжунах, Ёнаўскі раён.
  • Праз інцыдэнт з дронам у Літве ўзмацнілі ахову неба. Таксама былі абвешчаныя пляны ўмацаваць мяжу і набыць новыя сродкі для выяўленьня бесьпілётнікаў і барацьбы зь імі.
  • Бюро крымінальнай паліцыі Літвы расьсьледуе інцыдэнт як ваеннае злачынства.
  • 1 жніўня Міністэрства замежных спраў Літвы выклікала прадстаўніка беларускай амбасады і ўручыла яму ноту, у якой выказала рашучы пратэст у сувязі з уварваньнем бесьпілётнага лятальнага апарата зь Беларусі ў паветраную прастору Літвы.
  • Першы інцыдэнт зь бесьпілётнікам быў 10 ліпеня. Расейскі дрон «Гербера», які імітуе «Шахед» упаў у Літве за кілямэтар ад беларускай мяжы. Выбухоўкі ў ім не было.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG